Сачыненне Пра Восень

Posted on
  1. Сачыненне Пра Восень
  2. Сачыненне Пра Восень 3 Клас
  3. Сачыненне Пра Восень У Лесе
  4. Сачыненне Пра Восень На Беларускай Мове
  5. Сачыненне Пра Восень Па Беларускай Мове
Восень

Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме: “ І восень на прызбу ступіла” Мэта: абагуліць веды па раздзелу; развіваць навык беглага, выразнага чытаня; выхоўваць любоў да прыроды. Арганізацыйны момант.

Аб’яўленне тэмы ўрока. Наша прырода прыгожая ў любую пару года, але асабліва восенню.

Вы находитесь на странице вопроса 'сачыненне пра восень', категории 'беларуская мова'. Данный вопрос относится к разделу '1-4' классов. Здесь вы сможете получить ответ, а также обсудить вопрос с посетителями сайта. Сачыненне па беларускай мове пра. Сачыненне колеры восени сачыненне чаму я люблю. Сачыненне на тему восень. Русская зима самое спокойное и тихое время года, когда вся.

Асенняя прырода прыцягвае сваёй непаўторнасцю паэтаў, пісьменнікаў, музыкантаў, кампазітараў і мастакоў. Колькі цудоўных твораў напісана пра восень! Сёння ў нас падагульняючы ўрок па раздзелу “ І восень на прызбу ступіла”. Як раз добра супала: закончылі мы вывучэнне раздзела і закончылася пара года восень. Мы паўторым апавяданні, вершы, якія мы вывучалі і ўспомнім свае назіранні восенню. Гульня-размінка “Збяры асенні букет”.( За правільны адказ даецца лісцік) — Назавіце ўсе поры года.

— Якая пара года наступіла? — Якая пара года была перад ёй? — Назавіце асеннія месяцы. — Чаму яны так называюцца? — Чаму восень называюць залатой? — Якая яшчэ бывае восень?

Вывучаючы творы пра восень, вы малявалі малюнкі. На малюнках восень прыгажуня, чараўніца.

— Назавіце асеннія прыкметы (Гром у кастрычніку- зіма бясснежная. Першы снег упадзе на мокрую зямлю –застанецца, на сухую- растане. Позні лістапад – на цяжкі год. Калі ў кастрычніку птушкі лётаюць нізка каля зямлі – будзе ранняя і халодная зіма. Яркія зоркі на небе – будзе мароз. Сінічка пішчыць – холад кліча.

У лістападзе камары – быць мяккай зіме.) 3. Выстаўка малюнкаў. — Восень яна вельмі розная. Спачатку цёплая, як лета. Потым залатая, рознакаляровая.

У канцы дажджлівая, змрочная, сумная, халодная. Вывучаючы творы пра восень, вы малявалі малюнкі. На малюнках восень прыгажуня, чараўніца. Яны і падобныя і розныя, бо кожны маляваў свае ўражанні, свае адносіны да гэтай пары года. Работа па падручніку.

60) — Давайце ўспомнім першы дзень восені. Яго помняць усе дзеці. Разгледзьце малюнак. Адкажыце на пытанні. Успомніце і раскажыце як вы правялі першы дзень у школе.

Работа ў групах. — Што адбываецца ў прыродзе восенню? Знайдзіце і зачытайце правільныя адказы. Дні становяцца кароткія, а ночы доўгія і цёмныя. Адлятаюць у цёплыя краіны птушкі. Шэрыя хмары зацягнулі неба, ідзе халодны дождж. Па нізінах густа сцелюцца туманы.

Работа па падручніку. — Успомніце змест апавядання Васіля Віткі “Восеньскія звесткі” (стар.

61) Што адбылося, змянілася ў прыродзе з надыходам восені? ( Не чуваць было галасоў, воклічаў ластавак) Здаецца яшчэ цяпло, нішто не прадвяшчае халады, а птушкі ўжо збіраюцца ў далёкі вырай. Самыя першыя ластаўкі, а за імі (называюць дзеці). — Прачытайце два апошнія абзацы і адкажыце, чаму ў душы паэта “варухнулася трывога”? ( Наступае восень, а разам з ёю халады). Гульнёвае практыкаванне “Знайдзі птушку па апісанню” (На дошцы птушкі) — Цёмна-шэрая птушачка, знізу белаватая, з цёмнымі папярочнымі палосамі. Работа па зместу апавядання Я.

Галубовіча “Памочніца” — Як называецца апавяданне Янкі Галубовіча у якім расказваецца пра зязюлю? ( Памочніца) Чаму яе так называе аўтар раскажа нам. Яна рыхтавала паведамленне па гэтым творы. Чытаецца верш “Нашы птушкі”. Работа ў групах Назавіце назвы і аўтараў вершаў, з якіх узяты гэтыя радкі. “Адшумела лета Роснымі лугамі.і” “Залатыя стужкі На бярозцы мілай. ” “Замірае лета, Заціхаюць далі, “ “Восень, восень залатая Сее радасць па зямлі, ” Пра што расказваецца ў гэтых вершах?

Давайце прачытаем іх. Інсцэніроўка вершаў. Да вас на ўрок прыйшлі героі твораў, якія мы вывучалі. Пазнайце іх, назавіце назву і аўтара твора. ( Міхась Скрыпка “Зайка і Бобік”, Іван Муравейка “Прытворка”) Інсцэніроўка вершаў.

Што старажыў Бобік? (Капусту) 12. Работа па зместу ап. Алеся Жука “Хто вінаваты” Восень самая багатая пара года. Адгадайце загадку Хоць вусаты, хоць я колкі, Ды не злосны ані колькі. Лета ўсё адным заняты – Кожны дзень спялю зярняты.

Не асыплюся на дол, Хлебам я прыйду на стол. (Колас) — У якім апавяданні хлопчык прасіў прабачэння ў хлеба? Як трэба адносіцца да хлеба? (Вучні чытаюць з дошкі) Хлеб – вялікае багацце. Хлебам слаўны родны край. У сталоўцы, у школе, у хаце Хлеб цані і паважай.

Хлеб – гэта багацце. Хлеб – гэта жыццё.

На дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь змешчаны каласкі збожжа. Гэта сведчыць аб тым, што беларусы — людзі працавітыя, мірныя. Сімвалам дастатку на Беларусі лічыцца хлеб. Чытаецца на памяць верш Авяр’яна Дзеружынскага “Хлебная скарынка” 13.

Восень

Сачыненне Пра Восень

Рэфлексія — Гэты урачысты момант і падвёў наш урок да заканчэння. Ці спадабаўся вам урок? А вы спадабаліся мне за ўважлівасць, стараннасць, працавітасць. Якой пары года мы прысвяцілі ўрок? (Восені) Скажам восені: Да пабачэння! А каб успаміналася яна вам, вазьміце на памяць сабе па лісточку. Палажыце ў падручнік па чытанню.

Няхай суправаджае ён вас кожны ўрок, напамінаючы цёплыя асеннія дзянькі “Адшумела лета Роснымі лугамі.і” “Залатыя стужкі На бярозцы мілай. ” “Замірае лета, Заціхаюць далі, “ “Восень, восень залатая Сее радасць па зямлі, ”.

Восень

Не трэба думаць, што лiстапад зусiм нецiкавы месяц. Маўляў, ужо позняя восень, i нездарма яе называюць шэрай, пахмурнай, самотнай Але ж прырода нiколi не бывае аднастайнай, у любую пару года яна па-свойму багатая на фарбы, i сустрэча з ёю, успрыманне яе — сапраўднае свята для душы, тым больш сёлета, калi восень так доўга цёплая, пяшчотная, ласкавая Пярэсты лiстапад Iду ў лес ля нашай вёскi, каб убачыць, якi ён у лiстападзе. Толькi апынуўся ў засенi дрэў, адразу ж запаволiў крок, баючыся спалохаць тую чуйную цiшу, што зараз тут пануе.

На ўскрайку растуць бяроза, асiна, клён, вольха. Яны ўжо скiнулi сваю лiстоту, i тут стала больш светла i прасторна. I гэты зусiм невялiчкi лясны куточак дае зараз столькi асалоды, я адчуваю такi душэўны спакой i раўнавагу, так лёгка i прыемна, бо тут нiякай табе мiтуснi, нiякага гарадскога тлуму, ад чаго мы моцна стамляемся. Падыходжу да самавiтага дуба, свайго добрага знаёмага.

Памятаю яго з таго часу, як мы збудавалi ў вёсцы нашу хату. Колькi разоў у лесе гулялi шалёныя вятры, вар’яцелi буры, пакiдаючы пасля сябе зламаныя, пакалечаныя, вывернутыя з каранямi дрэвы. Дуб жа стаiць, як той асiлак, моцна i ўпэўнена, бо вельмi трывала зраднiўся з матухнай-зямлёю. Ён не надта высокi, такi раз­галiсты, з шырокай карычневай кронай: такi колер мае лiсце дуба, быццам адлiтае з бронзы. Яно будзе трымацца доўга, амаль усю зiму, а разам з iм i моцныя жалуды. Крочу далей, i ўжо iншы малюнак.

Цэлая сям’я маладых палахлiвых асiн. Даўно скiнулi сваё лiсце, але ж яно далёка не паляцела, а засталося тут, на зямлi пад асiнамi — чырвонае, жоўтае, карычневае, бледна-зялёнае Ах, якое цудоўнае пакрывала пасцялiлi сабе пад ногi асiны! Iду праз невялiчкую ўтульную палянку, падыходжу да густых ялiн. Месцейка мне добра знаёмае, ведаю, што тут будзе змрочна, паветра насычана вiльгаццю. Ну зусiм нявесела сярод пахмурных, маўклiвых ялiн, якiя быццам не вельмi рады такому госцю, што парушае iх спакой. Але ж што гэта такое?

Сярод маладых ялiнак, якiя дружна, бы тыя непаседы, выбеглi на ўскрай палянкi, вiсяць пацеркi. Дык гэта ж рабiна, яе тут шмат, разышлася сярод гэтых ялiн, i паспелыя, чырвоныя ягады — быццам жывыя агеньчыкi сярод сумнай шэранi Ну якi ж лiстапад нават у познюю восень?

Пярэсты, безумоўна, з самымi рознымi фарбамi. Свечкi на бярозе У асеннi дзень, калi ўсё наваколле залiвала сваiм святлом i цяплом надзвычай шчодрае сонца, мяне зачаравала бяроза, якая адзiнока расце на нашым лузе.

Глянуў на яе — i не мог адарваць вачэй: перада мною жыла цiхая, дрыготкая музыка з подыху i пяшчоты гэтага дрэва, з яго фарбаў, мо нават з яго пачуццяў Частка лiсця на бярозе ўжо асыпалася, а тыя, што засталiся, пад сонечнымi промнямi былi як свечкi. I дрэва стаяла, як нейкi цуд. Час ад часу крону злёгку варушыў зусiм неназой­лiвы ветрык, i тады асобныя лiсцiкi паволi адрывалiся з гнуткiх галiн, мiтусiлiся ў паветры i нiяк не хацелi апускацца на зямлю. Мне здавалася, што iм надта цяжка назаўсёды развiт­вацца i са сваёй добрай бярозай-мацi, якая нарадзiла iх i так дбайна даглядала, i са сваiмi сястрычкамi-лiсточкамi, сярод якiх усё лета было так весела i бесклапотна. Вось адзiн лiсто­чак адарваўся i паляцеў не ўнiз, а ўверх. Ён доўга кружыў у паветры i раптам апусцiўся на крону, затрымаўся ў ёй. Праз жоўтае, далiкатнае i пяшчотнае лiсце прасвечваўся белы ствол бярозы.

Сачыненне Пра Восень 3 Клас

На яе галiнах золатам зiхацелi незвычайныя свечкi перад развi­таннем з жыццём. Лясны чалавек Часта сустракаю ў нашым лесе дзеда з суседняй вёскi. Вось i гэтай восенню сустрэў яго ў лiстападзе з кошыкам у руках.

— Што, яшчэ па грыбы сабралiся? Пацягнула так, што не ўтрымаўся. Пазнавата ўжо, але ж апенек яшчэ нарэзаў, — дзед паставiў кошык на траву. — У мяне тут свае мясцiны, там вельмi ўтульна, апенькi растуць доўга, iх не даймаюць халады.

Сачыненне Пра Восень У Лесе

Дый нiхто туды не дабiраецца. — Вам, мабыць, ужо цяжка хадзiць па лесе? — Дык я ж нiкуды не спяшаюся, тупаю памаленьку. Без гэтага лесу не магу, прывык да яго з дзяцiнства, ён мне такi ж родны, як i мой агарод.

Сачыненне Пра Восень На Беларускай Мове

Ну, нашы вяскоўцы здаўна кажуць, што лес — гэта ежа, i прытулак, i ад бяды паратунак. Так яно i ёсць, у вайну мы толькi i ратавалiся ў лесе ад карнiкаў. Вось i выходзiць, што я — лясны чалавек, дый годзе. Пацярушыў дробны дожджык.

Сачыненне Пра Восень Па Беларускай Мове

— Во зараз такiя пахi пойдуць па лесе, адна асалода. Падыхайце чым пабольш, самi пераканаецеся, — дзед узяў свой кошык i надзвычай лёгка для свайго ўзросту пакрочыў па мяккай сцяжынцы, усцеленай лiсцем. Я не спяшаўся дадому. На ўсе грудзi ўдыхаў чыстае свежае паветра, i яно пахла зляцелай лiстотай, смалiстай ялiнай, ягадамi рабiны, познiмi грыбамi А фарбы — яны, канешне, не такiя яркiя, як летам, але ж у iх па-свойму адчуваецца жывая сiла, загадкавая мудрасць i вечнасць прыроды. У тыя хвiлiны я добра разумеў дзеда, што называў сябе лясным чалавекам.